Конкурс быў праведзены для вучняў пачатковых класаў 19.03.2022 г. Удзельнікі мерапрыемства спачатку падзяліліся думкамі аб тым, якім сабе яны ўяўляюць дзіцячага пісьменніка, «намалявалі» слоўны партрэт. Для конкурсу былі падрыхтаваны і паказаны творы: «Чыя мама лепшая» Г.Аўласенка – вучні 1-га класа, «Коцева грамата» А.Вольскі - вучні 2-га класа, «Крыўда» паводле В.Хомчанкі – вучні 3-га класа, «Фанабэрысты мухамор» У.Правасуд, «Пчала і ружа» У.Корбан – вучні 4-га класа. Усім дзецям спадабалася быць канкурсантамі і адначасова гледачамі інсцэніроўкі беларускіх твораў.
Конкурс чытальнікаў «Дзіцячыя творы беларускіх пісьменнікаў»
omelnayaschool
Обновлено: 10 апр. 2022 г.
Comments